Том Грэнан

«Музыка сезону»: Дэбютант Том Грэнан
Музычная індустрыя сістэматычна выпякае новых зорачак. Але іхныя імёны ці мянушкі, часцей за ўсё нават не хочацца помніць. Бо цяжка даслухаць тыя спевы да сярэдзіны. Сёння я перагартаў шмат старонак з біяграфіямі маладых музыкантаў, пра якіх можна было б пагаварыць. Натуральна, з ліку тых, каго праматуюць. І урэшце адшукаў Тома Грэнана, музыкай якога сам зацікавіўся.
18.10.2018