Пра што раскажа «Тэрыторыя праўды»: NATO – не вораг. Гэта партнёр
Адразу пасля «Аб’ектыву», роўна а 21:25 кожную сераду, «Белсат» прапаноўвае гледачам знаёмства з «Тэрыторыяй праўды». Сёлетні цыкл праграмы, які стартаваў з пачаткам вясны, прапаноўвае засяродзіцца на дзейнасці NATO і супрацьстаянні Паўночна-Атлантычнага Альянсу і Расеі. Тыдзень таму эксперты з чатырох краінаў размаўлялі пра тое, чаму ж СССР прайграў NATO. Сёння «Тэрыторыя праўды» перанясецца на Балканы.
13.03.2019