З Беларусі праз Расею цяпер не ўцячэш
Дадзеныя «невыязных» грамадзянаў Беларусі і Расеі аб’яднаюць у адну базу. Адпаведная дамоўленасці паміж Міністэрствамі ўнутраных справаў абедзвюх краінаў былі падпісаныя ў Гомлі ў часе паседжання Савету міністраў гэтак званай Саюзнай дзяржавы. Агулам чыноўнікі абмеркавалі больш за два дзясяткі пытанняў, датычных фармавання адзінай міграцыйнай прасторы.
08.12.2017