Марвэл

Кінапрэм'ера сезону: Суперкомікс «Мсціўцы: Фінал»
У свеце ўжо распачаўся паказ фінальнай бойкі «Мсціўцаў» за выжыванне нашай планеты. У Беларусі першыя паказы адбудуцца ў нядзелю, позна ўвечары. Чакаецца, што гэты фільм-атракцыён зробіцца самым касавым па выніках года. Што тут скажаш? Хіба аматарам не будзе прыемна зноў сустрэцца з большасцю ўлюбёных герояў кінакоміксаў Марвэл у адным фільме?
26.04.2019
Кінапрэм'ера тыдня: Бры Ларсан у новым коміксе «Капітан Марвэл»
Сяргей Філімонаў, вядоўца: Галоўная прэм’ера ў беларускім пракаце на гэтым тыдні – чарговая экранізацыя папулярных коміксаў з назваю «Капітан Марвэл». Там будзе дзявочая супергеройская роля – у Бры Ларсан. Нагадаю, што раней мы бачылі акторку ў «Конгу, на выспе чэрапа», а неўзабаве яна паўторыць гэтую ж ролю «капітана Марвэл» у найноўшых «Мсціўцах». Карацей кажучы, гэты кінапракатны год зноў будзе спякотным на экранізацыі коміксаў.
05.03.2019