гара Гедыміна

Паўстанцаў Каліноўскага пахаваюць у Вільні
Парэшткі паўстанцаў 1863-64 гг., знойдзеныя на гары Гедыміна, пахаваюць на віленскіх Росах. Пра гэта журналістам паведаміў прадстаўнік літоўскага ураду. Навукоўцы мяркуюць, што сярод выяўленых захаванняў ёсць і парэшткі самаго Кастуся Каліноўскага. Пахаваць паўстанцаў Літва плануе налета, сумесна з Польшчай. Прыняць удзел ва ўрачыстасцях афіцыйная Вільня запрасіла і Беларусь, але менскія ўлады цікавасці не праявілі.
17.05.2018
Апоўзні разбураюць гару Гедыміна з усіх бакоў
Урад Літвы занепакоены станам адной з галоўных славутасцяў краіны – гарой Гедыміна. Апоўзні разбураюць яе з усіх бакоў. Аб’ект закрылі да наведвання турыстаў, на ім праводзяць працы па ўмацаванні глебы. Ход правядзення працаў абмеркавалі на выязным паседжанні Парламенцкага камітэту па культуры.
13.11.2017
На гары Гедыміна знайшлі парэшткі кіраўнікоў паўстання Каліноўскага
Рукі звязаныя за спінаю, целы аблітыя вапнаю. На гары Гедыміна ў Вільні археолагі знайшлі парэшткі сямі чалавек, якія імаверна загінулі гвалтоўнаю смерцю. Сярод іх, паводле папярэдніх дадзеных, і адзін з найбольш знаных кіраўнікоў антырасейскага паўстання 1863 года Зыгмунд Серакоўскі. Пра гэта заявілі ў Міністэрстве культуры Літвы.
26.07.2017