Беларускі рэжым зноў чакаюць санкцыі Еўразвязу?
Восень ужо хіліцца да свайго завяршэння, а ў пратэставую, як тое шмат хто прагназаваў яшчэ ўвесну, гэтак і не перарасла. А вось ціск на незалежных журналістаў ды апазіцыянераў як быў, гэтак і працягваецца. Сёння дзеля адбывання сямі содняў арышту міліцыя затрымала актывістку з Берасця Наталлю Папкову – за ўдзел яшчэ ў вераснёўскай акцыі пратэсту супраць вучэнняў «Захад-2017». Каб спыніць пераслед іншадумцаў уладамі, Беларускі нацыянальны кангрэс заклікаў Еўразвяз вярнуцца да палітыкі санкцыяў у дачыненні да афіцыйнага Менску.
02.11.2017