Агляд спартовых навінаў
За год да Гульняў 23-яй Белай Алімпіяды ў карэйскім Пхёнчхангу стартаваў сёмы этап Кубка планеты па біятлоне. На спрынтарскую гонку жанчын заявілі ўсіх наймацнейшых на сёння прадстаўніцаў Беларусі, але яны задаволіліся толькі месцамі на мяжы другога-трэцяга дзясяткаў. Надзея Скардзіна, якая была найлепшая з прадстаўніцаў Беларусі амаль ува ўсіх гонках сезону і, найперш, у спрынтарскіх, цяпер з адным штрафным колам фінішавала 22-ая, акурат за сяброўкамі з каманды і чэшкаю Габрыелаю Коўкалавай.
02.03.2017