Донецкий суд: Савченко виновата
«Вінаватая!» – як удар ката, гучаць словы расейскае пракуратуры для Надзеі Саўчанкі. Што скажа суд? У Данецку Растоўскае вобласці распачалі агалошванне прысуду ў справе ўкраінскае лётчыцы. Пракуратура патрабуе 23 гады зняволення. І ў гуманнасць суда не верыць ніхто. Былі тысячы зваротаў, заклікаў і пратэсты. Надзея Саўчанка пасля вынясення прысуду збіраецца абвесціць сухую галадоўку. І ўсё гэта ў Еўропе, пад маўклівым наглядам міжнароднае супольнасці ды, падавалася б, тады, калі часы закатаваных мільёнаў у сталінскіх лагерах скончыліся.
21.03.2016