Як расейскі актор патрапіў у беларускае кіно

Ягор Рыбакоў – актор кіно і тэатру з Масквы. Ён упершыню ў Беларусі і мае на мэце не толькі наведаць выдатныя мясціны нашага краю, але і трапіць у беларускае кіно.

Сваю вандроўку ён пачынае з Музею гісторыі беларускага кіно. Ягор гэтак натхняецца стужкамі, пра якія тут распавядае экскурсавод Вольга Тарасевіч, што намерваецца абавязкова перагледзець іх, калі вернецца ў Маскву.

Ягор Рыбакоў з экскурсаводам Вольгай Тарасевіч у Музеі гісторыі беларускага кіно

Наступны пункт плану – майстар-клас, які Ягор разам са сваім сябрам, рэжысёрам Іванам Плечавым ладзяць у адной з кінашколаў Менску. Хлопцы праводзяць трэнінг, дзе Ягор атрымлівае запрашэнне ад маладых беларускіх фільмэйкераў прыняць удзел у здымках.

Майстар-клас ад Ягора Рыбакова ў менскай кінашколе

Наступным днём Ягор сустракаецца з сяброўкаю з Польшчы. Каміля Квяткоўска выкладае польскую мову для замежнікаў у Любліне і прыехала ў Беларусь, каб адмыслова сустрэцца са сваім былым студэнтам. Разам яны наведваюць Наваградак і Мір.

Ягор Рыбакоў і Каміля Квяткоўска ў Наваградку

Галоўная мэта вандроўкі – невялічкая вёска Старыя Васілішкі. Тут нарадзіўся славуты польскі музыкант Чэслаў Немэн, творчасць якога вельмі шануе Ягор.

У доме-музеі Чэслава Немэна, вёска Старыя Васілішкі

Ягор вяртаецца з гарадзеншчыны ў Менск. У «Беларусьфільме» ён трапляе на экскурсію па павільёнах і складах студыі. Расейскага актора пазнаюць і з захапленнем фатаграфуюцца з ім, а працаўнікі студыі запрашаюць яго на кастынг. Ягору трэба ўжо вяртацца дадому, але хэпі-энду не пазбегчы, і напрыканцы беларускіх прыгодаў ён усё ж такі трапляе на здымачную пляцоўку беларускага блокбастэра. Што з гэта выйшла? Глядзіце ў праграме «Welcome ў Беларусь» (відэа вышэй).

Праграма «Welcome ў Беларусь» выходзіць кожную нядзелю а 20:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат без палітыкі» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Амерыканец прабег 300 км да радзімы продкаў

Нігерыйская мадэль рэкламуе беларускія вышыванкі

У беларускіх балотах ледзь не з’елі аўстралійца

Напалеону і не снілася: францужанкі купаюцца ў Бярэзіне

Што ў беларускім танцы для грузіна самае складанае?

Аргентынец у беларускай чарнобыльскай зоне: Тут квітнее ўсё, апроч нас

Афрыканец у беларускай лазні: Я думаў, што памру

Каго сустрэў італьянец на дыскатэцы ў сельскім клубе пад Драгічынам?