Вайна за польскую спадчыну


12 верасня 1733 года 12 тысяч шляхты-выбаршчыкаў абралі Станіслава Ляшчынскага каралём польскім і вялікім князем літоўскім, спадзеючыся, што ён абароніць незалежнасць дзяржавы. Меншасць выбаршчыкаў пакінула сход выбарчага сойма. Гэтае выбранне і стала зачэпкай для ўвядзення на тэрыторыю Рэчы Паспалітай расійскіх войскаў. Пачалася так званая “вайна за польскую спадчыну”.