Welcome ў Беларусь Што ў беларускім танцы для грузіна самае складанае?


Гіві Кбілашвілі цягам трох гадоў жыве ў Менску. Ён – саліст грузінскага балету «Lelo». Каб папоўніць рэпертуар беларускім танцам, Гіві едзе на фэст «Пятровіца» ў Любанскі раён. Герой праграмы – прафесіянал, але ці зможа ён пераняць беларускую манеру танцу?

Гіві Кбілашвілі

Паводле Сяргея Выскваркі, даследніка і папулярызатара беларускай народнай танцавальнай культуры, рухі ў танцы – не самае складанае. Важнейшае – унутранае адчуванне і манера выканання. Ад гэтага і залежыць нацыянальная прыналежнасць танцу.

Гіві Кбілашвілі ды Сяргей Выскварка

«Народны танец – ад народу. Як хадзілі, так і танцавалі. Як і з песняй: як гаварылі, так і спявалі», – распавядае спадар Сяргей.

Стрыманасць ды прастату ён лічыць галоўнымі рысамі беларускага танцу.

Для Гіві пераняць гэтую «прастату» аказалася самым складаным.

«Быць такім свабодным і такім простым вельмі складана», – скажа грузінскі танцор пасля першага ўроку.

Гіві не толькі будзе вучыцца беларускім танцам, але і правядзе майстар-клас па грузінскім танцы для ўдзельнікаў фэсту.

Гіві праводзіць майстар-клас па грузінскім танцы
Беларусы вучацца танцаваць грузінскі танец

Ці далі рады беларусы станчыць лезгінку? Да каго ў госці завітаў Гіві падчас свайго падарожжа ды якімі цікавымі гісторыямі падзяліўся? Як танцор прыгатаваў сапраўдны грузінскі шашлык і хачапуры? Глядзіце ў наступным выданні «Welcome ў Беларусь» (відэа вышэй).

Праграма «Welcome ў Беларусь» выходзіць кожную нядзелю а 20:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале «Белсат без палітыкі» і на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары