Прапаноўваюць дапамогу, але ўмацоўваюць межы. Еўропа стамляецца ад уцекачоў


СТЭФАН ЛЁВЭН, ПРЭМ’ЕР-МІНІСТР ШВЕЦЫІ:«Нам патрэбен парадак на нашых межах, парадак мусіць быць і ў прыёме ўцекачоў. Мы ўводзім памежны кантроль у чацвер. Таксама мы хочам увесці пашпартны кантроль на пасажырскіх паромах. Мы хочам кантраляваць, хто насамрэч на гэтых караблях».

Гэтыя словы шведскага прэм’ера прагучалі тут, на саміце ў Мальце, дзе цягам двух дзён лідары больш як 60-ці краінаў аб’яднанай Еўропы ды Афрыкі намагаліся развязаць праблему мігрантаў. Хоць паводле колькасці ўцекачоў лідаруе Сірыя, значную частку складаюць і мігранты з афрыканскіх краінаў – прыблізна 150 тысяч асобаў.

ДОНАЛЬД ТУСК, СТАРШЫНЯ ЕЎРАПЕЙСКАЙ РАДЫ:«Працуючы разам – толькі гэтак мы можам вырашыць праблему мігрантаў. Мы мусім узгадніць узаемныя і канкрэтныя крокі, каб міграцыя стала плённым абменам для нас, а не трагічнай стратай для ўсіх».НКАСАЗАНА ДЛАМІНІ-ЗУМА, СТАРШЫНЯ АФРЫКАНСКАГА САЮЗУ:«Адна з сённяшніх праблемаў – гэта тое, што некаторыя еўрапейскія краіны будуюць крэпасці. Такога не можа быць. Мы павінны быць адкрытыя для легальнай міграцыі».

Па выніках саміту Еўропа мае выдзеліць Афрыцы амаль € 2 млн. У абмен Стары свет чакае ад найбяднейшага кантыненту дапамогі ў скарачэнні плыні ўцекачоў і вяртанні тых, хто не мае права на атрыманне прытулку.Вырашаюць на Мальце не толькі праблему мігрантаў з Афрыкі. У другой палове дня распачаўся экстраны саміт лідараў краінаў Еўразвязу. Абмяркоўвалі захады кантролю на межах Грэцыі і дапамогу Турцыі ў запавольванні плыні сірыйскіх уцекачоў.

ВЭРНЭР ФАЙМАН, КАНЦЛЕР АЎСТРЫІ:«Правяранні на вонкавых межах Еўразязу будуць мець больш сэнсу разам з размеркавальнымі цэнтрамі і абавязковымі квотамі, а не калі кожная краіна будзе дзейнічаць па сваёй ініцыятыве».

Канцлер Аўстрыі дадаў, што 10 тыс. кіламетраў калючага дроту ў Еўропе – гэта кепскае развязанне, маючы на ўвазе намер Славеніі пабудаваць агароджу на мяжы з Харватыяй.Еўропа ад уцекачоў стамляецца. Жыхары французскага Кале ўначы зладзілі акцыю падтрымкі мясцовых праваахоўнікаў, якія былі параненыя ў сутычках з мігрантамі.ГЛ, «Белсат»[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]