Мікалай Статкевіч: Людзям патрэбная апазіцыя. 17 лютага будзе адзіная магчымасць пратэставаць


Тэма «круглага стала» паміж уладамі ды апазіцыяй загучала зноўку, дзякуючы прапанове галоўнага рэдактара газеты «Народная воля» Іосіфа Сярэдзіча падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 13 лютага. Прынамсі адмовы з боку кіраўніка краіны не прагучала.

Палітык Мікола Статкевіч кажа, што любові паміж апазіцыяй і ўладай доўга не прадбачыцца.

Круглы стол – гэта размова роўных па сіле бакоў, якія хочуць пазбегнуць абвастрэння канфлікту, бо гэта можа прывесці да крыві альбо да дрэнных наступстваў. Зараз такой роўнасці не прадбачыцца. Калі б такая сітуацыя ўзнікла, то размаўляць трэба. Дзеля людзей і захавання незалежнасці варта размаўляць. Але сітуацыя да »круглага стала« не даспела. Пра які дыялог можна казаць, калі апаненты Лукашэнкі вядуць з ім дыялог, стоячы на каленях.

Людзям патрэбная апазіцыя. 17 лютага адзіная магчымасць будзе пратэставаць, бо ні на водную заяўку дазволу рэжым не дасць.

Мы не хочам гвалту і згубіць дзяржаву.

Калі будзе «круглы стол», то трэба падняць тры пытанні. Трэба дамовіцца, як мы захаваем незалежнасць. Пра механізм пераходу да дэмакратычных выбараў. Цяпер наспелі сацыяльныя праблемы – дэкрэт аб дармаедах трэба адмяніць, даць працаваць бізнесу.

Мне падаецца, што Лукашэнка хоча бясконцай улады. Але мы мусім пайсці на кампраміс. Нягледзячы на тое, што было супраць мяне і маёй сям’і, я гатовы гарантаваць яму спакойную старасць. Але ён павінен разумець, што ёсць іншая альтэрнатыва, калі мы проста не паспеем дамовіцца і не паспеем яго ўратаваць.

Поўную размову з Мікалаем Статкевічам глядзіце ў «Гарачым каментары»