Агляд падзеяў культуры Малітва і «Naka»


«Я буду маліцца і сэрцам, і думамі» – гурт «Naka» прэзентуе першы цалкам беларускамоўны альбом «Мая малітва», назву якому даў аднайменны верш Янкі Купалы.Нягледзячы на судовыя спрэчкі з кампазітарам Алегам Моўчанам, Настасся Шпакоўская ўлучыла «Малітву» ў альбом – у сваім аранжыраванні.Менавіта гэты выпадак падштурхнуў «Nak’у» да стварэння беларускамоўнага альбому – летась Моўчан падаў на гурт ў суд за кавер на гіт «Песняроў». Пад адною вокладкай альбом «Мая малітва» аб’яднаў аўтарскія тэксты Насты Шпакоўскай з песнямі на вершы Алеся Плоткі ды Яўгеніі Янішчыц. Як кажа спявачка, «мне хацелася б, каб альбом заканчваўся песняю пра любоў, якая можа і забіваць, і лячыць, і прымушаць жыць далей. І гэта менавіта тое, што нам было трэба».

Разынкаю альбому стала антываенная песня на трох мовах «Пра любоў», якую Шпакоўская запісала разам з Ганнаю Хітрык ды Святланаю Бень. Аўтарка распавядае, што гэтая кампазіцыя і пра вайну, што побач, і пра ўнутраную вайну.Пасля сталічнай прэзентацыі гурт «Naka» паедзе з новым альбомам у Горадню.Анатоль Ярашэнка, гітарыст гурта: «Будзем спадзявацца, што мы і далей гэтую праграму павязем, не толькі сыграем у нас. Хацелася б адыграць ва Украіне, можа быць, і ў Расеі – хай далучаюцца да нашай эстэтыкі. Да беларускай мовы».

Ужо ўвосень «Naka» зоймецца запісам новага альбому, які, паводле музыкаў, гатовы амаль на 80 %.Іншыя тэмы: «Крылы халопа» адзначаюць 15-годзе. Гурт «Znich» запісвае новы альбом – у тым ліку, на вершы Багдановіча. Браты Вачоўскія – цяпер сёстры. Пайшоў з жыцця прадзюсар гурта «Beatles» Джордж Марцін.Наста Храловіч, Вольга Гардзейчык, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары