Размова «Каляды – гэта не аліўе». Доктар тэалогіі пра традыцыі святкавання Раства


Чаму раннія хрысціяне зусім не адзначалі Калядаў, і ці вернецца традыцыя святкаваць Раство ў адзін дзень? Пра калядныя традыцыі ды сэнс распавядае госця праграмы «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам, доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая.

Доктар тэалогіі, бібліістка Ірына Дубянецкая адзначае, што традыцыя святкаваць Раство ў розныя дні – 25 снежня і 7 студзеня – з’явілася адносна нядаўна ды палягае ў розніцы календароў, якімі кіруюцца касцёлы (грыгарыянскі каляндар) ды цэрквы (юліянскі каляндар).

«Беларусь была ў ліку першых краінаў, якія ў 1582 годзе перайшлі на грыгарыянскі каляндар», – зазначыла Ірына Дубянецкая. Гэта значыць, што ўсе хрысціяне разам адзначалі Каляды 25 снежня. Сітуацыя змянілася толькі з прыходам Расейскай імперыі, якая прынесла з сабой юліянскі каляндар. Але ў які б дзень ні адзначалася Раство, глыбінны сэнс гэтага свята не мяняецца, запэўнівае госця студыі.

«Гэта свята новага стварэння. Стварэння святла. Кожны, хто бярэ ўдзел у гэтым свяце, бярэ ўдзел у стварэнні новага часу, пярліны святла, якая нараджаецца ў цемры», – тлумачыць філасофскі сэнс Раства Ірына Дубянецкая.

Глядзіце святочнае выданне праграмы «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам і доктарам тэалогіі Ірынаю Дубянецкаю.

Фота – Наталля Фядосенка/ТАСС

Глядзі таксама
Каментары