Размова дня «Калі я ўпершыню яго пабачыў, захацеў ударыць»


Ён нікога не пакідаў абыякавым і нават пасля сваёй смерці застаецца героем плётак, легендаў, скаргаў і міфаў Менску. Рыхтуецца да друку ўнікальная кніга ўспамінаў, прысвечаная аднаму з самых міфалагізаваных і загадкавых персанажаў менскага фальклору – Кіму Хадзееву.

У 2019 годзе Кіму Хадзееву споўнілася б 90 гадоў. Да юбілею рыхтуецца выданне, у якім дзеляцца ўспамінамі тыя, хто адчуў уплыў гэтай андэграўднай асобы. Сёння ідзе краўдфандынгавы збор на друк кнігі «Кім. Велічны мінак», паўдзельнічаць у ім можа кожны ахвочы. Да канца кампаніі засталося няшмат часу – менш за тыдзень, таму ахвочых далучыцца да збору Алена Будзінайтэ заклікае не марудзіць. Выданне змяшчае ўспаміны тых, хто быў асабіста знаёмы з гэтай неадназначнай персонай. Укладальніца Алена Будзінайтэ разам з вядоўцай праграмы «Размова дня» Уладзімірам Мацкевічам успамінаюць незвычайнага менчука.

«50 аўтараў, якія бралі ўдзел у стварэнні кнігі, маюць свой погляд на асобу Кіма. Усе яны ведалі зусім розныя бакі гэтай асобы. Абыякавым ён сапраўды нікога не пакідаў. Амаль кожнае апавяданне пачынаецца: «Калі я ўпершыню яго пабачыў, захацеў ударыць». Ці наадварот: «Быў цалкам абяззброены розумам». Сапраўды, Кім адразу паўплываў на чалавека і ўжо заставаўся ў розуме, душы, сэрцы – напэўна, назаўжды».

Асоба Кіма Хадзеева – вельмі спрэчная. Ён аточаны легендамі, і надзвычай цяжка разабрацца, што сапраўды праўда, а што – толькі фантазіі апавядальнікаў:

– чаму адныя кажуць пра тое, што Кім зруйнаваў іхнае жыццё, а іншыя – што ўратаваў?

– ці сапраўды легендарны мянчук напісаў дысертацыю па медыцыне?

– чаму Хадзеева абвінавачвалі ў супрацы з КДБ?

Шукайце адказы ў праграме «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам і аўтаркай праекту «Кім. Велічны мінак» Аленай Будзінайтэ.

Глядзі таксама
Каментары