Мова Нанова Чаму беларуская лекарка не засталася ў Швецыі?


Магістратура ў Швецыі, магчымасць сур’ёзна займацца анкалагічнымі даследаваннямі, навуковыя перспектывы – і раптам пастанова вярнуцца назад, у Беларусь. Чаго ж не ставала гераіні ў Швецыі ды ці ўдалося па вяртанні знайсці гэта на Радзіме?

Пра ўсё гэта, а таксама пра здаровы лад жыцця і шмат якія хобі распавядзе гінеколаг, доктарка, даследніца анкалагічных хваробаў Наталля Рамейка ў праграме «Мова нанова».

З граматычнай часткі даведаемся, чым адрозніваюцца паміж сабою выразы «Сашын мячык» і «Сашаў мячык». Вядоўцы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары