filter programs

Загадкі беларускай гісторыі

Прафесар Аляксандр Краўцэвіч запрашае ў поўнае загадак і разгадак падарожжа ў прасторы і ў часе з ягонай праграмай «Загадкі беларускай гісторыі». Выбітны беларускі даследчык гісторыі Вялікага княства Літоўскага, археолаг падарожнічае па мясцінах, якія захоўваюць таямніцы нашай мінуўшчыны, каб падзяліцца сваймі ведамі з намі. «Прафесар Краўцэвіч на месцы гістарычных падзеяў сустракаецца з гісторыкамі, археолагамі, краязнаўцамі, каб разам шукаць развязання загадкі», – дадае аўтар канцэпцыі «Загадак беларускай гісторыі» Сяргей Пеляса, рэдактар гістарычных праграмаў «Белсату». «Загадкі беларускай гісторыі» выходзяць на «Белсаце» ад лета 2015 г. Прэм'ера новай серыі ад верасня да канца траўня кожны панядзелак. У летнія вакацыі 2019 г. «Белсат» паўтарае «Загадкі» штодзённа ў рабочыя дні а 19:40. Онлайн «Белсат» можна глядзець тут. Заходзьце на Facebook праграмы.

Гарадзішча каля Радуні. Замак каралевы Боны ці шведскія акопы?

Індура. Ад славянскага замку да габрэйскага штэтлу

Міжваенны Наваградак. Мястэчка-сталіца

Мсціслаўскі замак. Бастыён Літвы

Задымлёная гісторыя Поразава

Мядзельскі замак на возеры Мястра

Старажытны Ваўкавыск. Шведская гара без шведаў

Пінск міжваенны. Няпольская правінцыя Польшчы

Зэльва. Ад Сапегаў да Геніюшаў

Курганы Наўры. На мяжы крывіцкай зямлі

Езуіты ў Пінску. Не збурыць, не выкараніць

Любча над Нёмнам

7 лістапада – дзень свята ці знак бяды?

Паставы, якія мы выбіраем

Старажытны Мсціслаў. На крывіцка-радзіміцкай мяжы

Горад Ліда. Родам з Вялікага Княства

«Пінскі мур» Мацея Бутрымовіча

Фарны касцёл у Наваградку і пачатак ягелонскай дынастыі

Мсціслаў. Горад на мяжы Еўропы

Лідскія касцёлы – ад велічы да заняпаду