На тэлеканале Белсат стартуе новае аналітычнае ток - шоу План Б адзіны праект такога кшталту ў беларускай медыяпрасторы. Госці і эксперты збіраюцца ў адной вялікай студыі, аналізуюць і абмяркоўваюць палітычныя падзеі і сцэнары развіцця важных для грамадства працэсаў. Аўтары ток - шоу План Б кіруюцца журналісцкай этыкай і імкнуцца, каб у студыі гучалі розныя меркаванні, якія могуць не падабацца тым ці іншым палітычным кан’юнктурам. На сувязь са студыяй выходзяць эксперты з розных краін свету, у тым ліку з Беларусі.
БольшВайна ва Украіне працягваецца. Чаго не ўлічылі расейскія стратэгі падчас уварвання ва Украіну. Як далёка могуць засці Пуцін і Лукашэнка і ці магчыма іх спыніць. Якія наступствы чакаюць Беларусь і Расею? І пры якіх умовах Украіна атрымае перамогу?
БольшЗдымачная група "Маю права" сустракаецца ў Вільні з Аляксандрам Грачышнікавым. Ён былы бізнесовец, актывіст "Народнай грамады", "кандыдат пратэсту" на выбарах - 2020, былы кандыдат у дэпутаты. У траўні 2021 года быў вымушаны з’ехаць у Літву разам з жонкаю і двума дзецьмі.
БольшУ выніку гуманітарнай праграмы "Мэдэвак" на лячэнне ў Чэхію прыехалі каля паўсотні беларусаў - ахвяраў жорсткіх падзеяў жніўня 2020 г. 27 - гадовая выкладчыца з Менску Яна пасля чатырох жахлівых содняў на Акрэсціна атрымала ментальныя шнары, якія загойваюцца і дагэтуль. Жанчына шукае спакой у мастацкіх прыёмах, якія ёй падказвае псіхолаг. Праз творчасць і даверныя размовы яна спрабуе пракласці шлях да жыцця без страхаў. рэпартаж, 2021 г. , Беларусь
БольшСтужка - разважанне, ідэя якога заключаецца ў даследаванні стварэння міфа аб Данбасе. Рэжысер звязвае сённяшнія падзеі на Данбасе з уплывам савецкай прапаганды, у якой міф аб працоўным і шахцёры займаў цэнтральнае месца. З дапамогай архіўных кадраў адсочвае, як стваралася савецкая ідэалогія вакол рэгіёна і якія факты рэальнасці хаваліся (напрыклад, дадзеныя аб гібелі шахцёраў). Аўтары фільма праводзяць паралелі паміж савецкай міфалогіяй і сучаснай інфармацыйнай вайной, якая ідзе вакол вайны на Данбасе. Рэж: Ігар Мінаеў, Украіна 2018
БольшКожную суботу ў вечаровы эфір "Белсату" раптоўна і нахабна ўрываецца яшчэ больш падпольны тэлеканал. Гэта "Хай Так TV" - самае сакрэтнае, самае незалежнае і самае смелае беларускае тэлебачанне. Кожны тыдзень госцем сатырычнай праграмы становіцца цікавая і выбітная асоба, важная для беларускага свецкага жыцця.
БольшЛукавыя навіны беларускі анты фэйкавы праект, дзе журналісты выкрываюць хлусню і маніпуляцыі ў СМІ і словах чыноўнікаў.
БольшЛукавыя навіны беларускі анты фэйкавы праект, дзе журналісты выкрываюць хлусню і маніпуляцыі ў СМІ і словах чыноўнікаў.
БольшУ малюсенькай Ісландыі на адлюддзі не адседзецца. У кожнага з трох герояў стужкі сваё жыццё, але іхныя лёсы шматкроць крыжуюцца і ўзаемна ўплываюць. Кар’ера таленавітага пісьменніка квітнее. Наперадзе, здаецца, далёкасяжныя перспектывы і слава. Але гіне малая дачка, і пісьменніка нясе па ўхабе... Удзень Эйк - харашмяная выхавальніца ў садку і дбайная мама, а ўначы - прастытутка, якая не надта пераймаецца маральным бокам справы... Былы футбаліст, узорны сямейнік, пасля спартовай кар’еры пайшоў у бізнес. Але гэта не шараговы гандаль, а махлярствы з нерухомасцю. Ад непасільнага ціску руйнуецца ягоная сям’я. рэж. Бальдвін Зофаніясан (Baldvin Zophonasson), 2014 г. , ІсландыяУ ролях: Гэра Гільмарстоўхтыр (Hera Hilmarsdóttir), Тор Крыст’яўнсан (Thor Kristjansson), Торстэйн Бахман (Þorsteinn Bachmann).
Больш