Зянону Пазняку – 75!


Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк сёння святкуе 75-ты дзень народзінаў.

Унук Яна Пазняка – вядомага беларускага грамадскага дзеяча і палітыка.

Менавіта ад Зянона Пазняка больш за трыццаць гадоў таму грамадскасць даведалася праўду пра гісторыю Курапатаў, месца пад Менскам, дзе ў сталінскія часы НКВД расстраляў сотні тысячаў рэпрэсаваных.

У 1988 годзе ў газеце «Літаратура і мастацтва» Зянон Пазняк і Яўген Шмыгалёў апублікавалі артыкул пра генацыд ва ўрочышчы. Незалежныя даследнікі падлічылі: у падменскім лесе могуць ляжаць парэшткі нават чвэрці мільёна чалавек. Спадар Зянон павёў першыя шэсці ў Курапаты пры савецкай уладзе.

Быў адным са стваральнікаў дэмакратычнага руху Беларусі. Дзякуючы яму беларуская мова, герб Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнымі, а Беларусь аднавіла незалежнасць.

Жыве паміж Варшаваю ды Нью-Ёркам і, наколькі дазваляюць абставіны, займаецца палітычнай дзейнасцю. Піша і выдае кнігі.

Шчыра віншуем!

Глядзіце наш ролік пра Зянона Пазняка

 

Стужка навінаў