Зяленскі просіць звольніць двух міністраў і кіраўніка СБУ


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 30 траўня падаў у Вярхоўную Раду прадстаўленне аб вызваленні з пасадаў двух міністраў і старшыні Службы бяспекі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Украіны.

У прыватнасці, Зяленскі просіць звольніць міністра замежных спраў Паўла Клімкіна, міністра абароны Сцяпана Палтарака і старшыню Службы бяспекі Васіля Грыцака.

Hавiны
Зяленскі вярнуў грамадзянства Саакашвілі
2019.05.28 16:44

Прэзідэнт настойвае на неадкладным разглядзе парламентам гэтых пытанняў.

Таксама рыхтуюцца матэрыялы аб звальненні генеральнага пракурора Юрыя Луцэнкі.

Клімкін і Палтарак знаходзяцца на сваіх пасадах з 2014 года,Грыцак – з 2015-га, Луцэнка – з 2016-га.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў