Абраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі праз сваю старонку ў Facebook звярнуўся да Уладзіміра Пуціна на расейскай і ўкраінскай мовах, каментуючы рашэнне апошняга даваць пашпарты РФ грамадзянам Украіны.
«Я б не раіў расейскім уладам дарма марнаваць час, спрабуючы спакусіць грамадзян Украіны пашпартамі РФ», – напісаў Зяленскі.
Паводле яго слоў, грамадзянства Расеі, у прыватнасці, дае «права быць арыштаваным за мірны пратэст» і «права ня мець свабодных і канкурэнтных выбараў».
З приводу заяв президента РФ Володимира Путіна хочу зазначити наступне.По-перше, я би не радив російській владі…
Opublikowany przez Володимир Зеленський Sobota, 27 kwietnia 2019
Зяленскі адзначыў, што гатовы да перамоваў з Расеяй, але не «на мове пагроз, вайсковага і эканамічнага ціску». Ён таксама прапанаваў расейскім уладам абмяняць палонных у фармаце «усіх на ўсіх».
Поўная нармалізацыя стасункаў з РФ, мяркуе Зяленскі, магчымая «толькі пасля поўнай дэакупацыі» Крыму і Данбасу.
***
24 красавіка Пуцін падпісаў указ аб спрошчаным парадку атрымання расейскага грамадзянства для жыхароў акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай вобласцяў. Міністэрства замежных спраў Украіны назвала гэты дакумент «юрыдычна нікчэмным» і заявіла, што гэтае рашэнне мае на мэце дэстабілізацыю ўнутрыпалітычнай сітуацыі ва Украіне ў паслявыбарчы перыяд. ЗША і Рада бяспекі ААН таксама асудзілі дзеянні Расеі.
27 красавіка Пуцін, выступаючы ў Пекіне, заявіў пра гатоўнасць выдаць пашпарты РФ усім украінцам.
КА belsat.eu