ЗША далі Беларусі $ 1,7 млн на барацьбу з COVID-19


Гэтая дапамога прызначаная для лепшай дыягностыкі каронавірусу і ўзмацнення эпідэміялагічнага нагляду.

ЗША далі Беларускі $ 1,7 млн на барацьбу з COVID-19, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага дэпартаменту. Фінансавая дапамога прызначаная для аховы здароўя: лабараторнай дыягностыкі, выяўленне новых выпадкаў, адсочванне кантактаў і іншага.

На старонцы ведамства адзначаецца, што агульныя інвестыцыі ЗША ў Беларусь склалі $ 301 млн, з іх $ 1,5 млн былі выдаткаваныя на патрэбы аховы здароўя.

Апроч Беларусі ЗША фінансава падтрымалі і іншыя постсавецкія рэспублікі ў барацьбе з каронавірусам. Украіна атрымала $ 15,5 млн, Арменія – $ 2,7 млн, Азербайджан – $ 3,6 млн.

Раней паведамлялася, што беларускі ўрад плануе атрымаць € 90 млн дапамогі ад Сусветнага банку.

Hавiны
Беларусь плануе атрымаць € 90 млн ад Сусветнага банку на барацьбу з каронавірусам
2020.05.07 19:40

 

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў