Змітра Паліенку агулам пакаралі 45 соднямі арышту


Актывіста анархісцкага руху Змітра Паліенку суд пакараў яшчэ на 15 содняў. Такім чынам, агулам ягоны адміністратыўны арышт складзе 45 содняў.

Пра гэта паведаміла жонка актывіста Наста Паліенка ў сваім Фэйсбуку.

https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=880951062428184&id=100015398956390

Наста даведалася пра гэта ад сукамерніка Змітра, які выйшаў на свабоду. За што канкрэтна пакаралі Паліенку – невядома.

Паліенка быў затрыманы 8 ліпеня. У той жа дзень у кватэры актывіста адбыўся ператрус у межах справы аб абразе міліцыянта.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў