Суд Савецкага раёну Гомлю прызначыў незалежнаму журналісту штраф.
У памеры 40 базавых велічыняў (920 рублёў). Пра гэта Яўген Меркіс напісаў у сваім «Фэйсбуку».
«Самы гуманны суд Савецкага раёну Гомлю прысудзіў мне яшчэ 40 базавых велічынь штрафу за онлайн-трансляцыю з-пад сценаў ІЧУ 31 сакавіка. Тады на волю меўся выйсці Максім Філіповіч – вядомы відэаблогер», – напісаў журналіст.
Пры гэтым ён адзначыў, што суддзя Алена Шайн «асабліва не пераймалася»:
«У якасці відэадоказу віны нават не прадэманстравалі мой стрым, а паказалі відэа Дзмітрыя Сабурава. Для вынясення прысуду суддзі нават не трэба было выходзіць, каб прыняць рашэнне. Такім чынам агулам колькасць штрафаў, якую я атрымаў за гэтую вясну складае ўжо 115 базавых. Але нас гэта не спыніць. Show must go on!»
Некалькі дзён таму Яўгена Меркіса пакаралі 5 базавымі велічынямі штрафу за «дробнае хуліганства». У эфіры «Белсату» незалежны журналіст распавёў, як суддзя агучваў сваё рашэнне:
НМ, belsat.eu