Затрыманы журналіст БелаПАН Павел Дабравольскі


Журналіст інфармацыйнай кампаніі БелаПАН быў затрыманы днём 30 кастрычніка ў Менску, паведамляюць Naviny.by

У 12.36 ад яго прыйшло паведамленне «Міліцыя ў масках прыйшла», пасля чаго мабільны тэлефон Дабравольскага быў недасяжны, на паведамленні ў мэсэнджары журналіст таксама не адказваў.

Як пазней паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкама Наталля Ганусевіч, Дабравольскі дастаўлены ў РУУС Фрунзенскага раёна ў рамках адміністратыўнага працэсу. Паводле якога артыкулу КаАП працэс – яна не ўдакладніла.

Паводле Ганусевіч, «да суда Дабравольскі будзе знаходзіцца ў месцах часовага ўтрымання».

Калі адбудзецца суд – не паведамляецца.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў