Замежныя дыпламаты ўсклалі кветкі да месца гібелі пратэстоўца ў Менску

Кіраўнікі ды прадстаўнікі замежных дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі ўшанавалі памяць загіблага ўдзельніка пратэстаў.

13 жніўня дыпламаты краін Еўразвязу, Японіі ды іншых усклалі кветкі да імправізаванага мемарыялу на месцы гібелі пратэстоўца каля станцыі метро «Пушкінская» ў Менску.

«Апошнімі днямі ў горы і нявер’і мы з калегамі атрымліваем паведамленні пра страту жыцця, пакуты і знявагу чалавечай годнасці і справядлівасці ў Беларусі. Напярэдадні заўтрашняга Рады ЕЗ па замежных справах мы заклікаем дзеючыя ўлады гарантаваць права народа Беларусі на мірны пратэст. Мы заклікаем улады ўстрымацца ад гвалту, вызваліць адвольна затрыманых і забяспечыць захаванне належных прававых працэдур», – адзначыў на сваёй старонцы ў Facebook амбасадар Еўрапейскага Звязу Дырк Шубэль.

Ля выхаду са станцыі метро «Пушкінская» 10 жніўня ў часе масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў на вул Прытыцкага загінуў мужчына.

Паводле версіі МУС, у ходзе супрацьстаяння са спецназам, які прыбыў для дэблакавання плошчы, адзін з пратэстоўцаў спрабаваў кінуць неўстаноўлены выбуховую прыладу ў бок праваахоўнікаў.

Паводле відавочцаў, з якімі размаўляў карэспандэнт «Белсату», мужчына мог быць забіты ў выніку трапляння ў яго святлошумавой гранаты.

На месца гібелі менчука нясуць кветкі, праходзіць стыхійная акцыя памяці

МГ belsat.eu

 

Hавiны