Заходнія дыпламаты ўшанавалі ахвяраў сталінізму ў Курапатах


Дыпламаты заходніх краінаў 6 лістапада наведалі Курапаты, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі ў 1937–1941 гадах.

Як паведамілі ў амбасадзе ЗША ў Менску, урочышча наведалі Павераная ў справах ЗША Джэнiфэр Мур, кіраўнікі прадстаўніцтваў краін Еўразвязу, Ізраілю і Швейцарыі.

Сёння Павeраная ў справах ЗША Джэнiфер Мур разам з кіраўнікамi прадстаўніцтваў краін ЕЗ, Ізраіля і Швейцарыі наведала…

Opublikowany przez U.S. Embassy Minsk, Belarus Środa, 6 listopada 2019

Разам з тым кіраўнік Беларусі таксама 6 лістапада павіншаваў беларусаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

«Восень 1917 года кардынальна змяніла ход сусветнай гісторыі. Адзначыла пачатак новай эры чалавечага развіццю, заснаванай на прынцыпе сацыяльнага роўнасць, справядлівасці і гуманізму», – заявіў ён.

Беларусь з’яўляецца адзінай краінай, дзе працягвае святкавацца 7 лістапада.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў