З наступнага году ў Беларусі будзе адзіны тарыф на электраэнергію


Ілюстрацыйнае фота – Paul Hanna / Reuters / Forum

Улады заяўляюць, што беларусы атрымаюць танную электраэнергію ў любых аб’ёмах дзякуючы АЭС у Астраўцы.

Намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў падчас размовы з журналістамі ў чацвер распавёў, што дзяржава плануе ўвесці адзіны тарыф на электрычную энергію для насельніцтва – і адмяніць дыфэрэнцыянаваны.

Сёння тарыфы на электраэнергію залежаць ад аб’ёмаў спажывання, часе содняў (удзень танней, чымся ўвечары) і віду наяўнай удома кухоннай пліты (уладальнікам электрычнай субсідуюць на 100 кВт•ч болей, чымся тым, у каго газавая).

Чыноўнік адзначыў, што галоўным стымулам для максімальнага выкарыстання электраэнергіі ў Беларусі стане яе кошт.

«Пасля будаўніцтва БелАЭС у нас будзе дастатковая колькасць айчыннай электраэнергіі. Мы бачым, што зможам даць насельніцтву танную электраэнергію ў любых аб’ёмах», – цытуе Кухарава «БелТА».

Спажыўцы, якія ўкладваюцца сёння ў 150 кВт • г не адчуюць ніякіх зменаў. Для тых, хто выдаткоўвае больш, электрычнасць, імаверна, патаннее.

«Працуем з Міністэрствам энергетыкі па тарыфах на электраэнергію, якія складуць канкурэнцыю тарыфах на ацяпленне. У бліжэйшы час прыйдзем да тарыфаў, якія будуць зніжаны для дамоў з электрычным ацяпленнем», – цытуе віцэ-прэм’ера «ОНТ».

Летась у Беларусі зацвердзілі антыінфляцыйную праграму, якая прадугледжвае скасаванне да 2019-га субсідыяў для насельніцтва і зніжэнне тарыфаў для прадпрыемстваў у мэтах зрабіць айчынную прадукцыю за мяжой канкурэнтаздольнай.

ДД

Глядзі таксама
Каментары