З наступнага года ў Беларусі могуць знізіцца падаткі для казіно і гульнявых аўтаматаў


Міністэрства па падатках і зборах Беларусі хоча зменшыць падаткі для прадстаўнікоў гульнявога бізнесу.

На такі крок міністэрства вымушанае ісці ў сувязі са змяншэннем колькасці аб’ектаў гульнявога бізнесу, адзначыў намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч.

«Назіраецца пэўнае зніжэнне колькасці аб’ектаў падаткаабкладання, што, безумоўна, нас непакоіць. Але ў большай ступені гэта звязана не са зменай падатковага заканадаўства, а з тым, што ў гэтай сферы назіраецца некаторы спад. Мы ад асобы міністэрства будзем прапаноўваць Мінфіну на наступны год індексаваць стаўкі фіксаванага падаткаабкладання гэтых абʼектаў (гульнявых установаў) у меншым памеры, чым гэта было прадугледжана», – адзначыў Уладзімір Муквіч.

Паводле яго, плацяжы ў гэтай сферы залежаць ад наведвання ўстановаў.

«Цяпер мы актыўна працуем над фармаваннем сваіх прапановаў на наступны год. Сёлета змяніць падаткаабкладанне мы ўжо не зможам», – удакладніў намеснік міністра.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў