Золата! Першая ўзнагарода беларусаў на Алімпіядзе


Ганна Гуськова

Выступ беларускіх фрыстайлістак у акрабатыцы прынёс першыя ўзнагароды нашай камандзе на Гульнях у Пхёнгчхангу.

Ганна Гуськова заняла першае месца. Але Цупер не хапіла адной прыступкі, каб аказацца на п’едэстале – яна заняла 4-е месца.

Пасля няўдалага выступлення біятланістаў уся надзея беларускіх заўзятараў была звязаная з выступам фрыйсталістаў. Нашыя паветраныя акрабаткі не падвялі. Першую медаль Беларусі прынесла Ганна Гуськова, якая заваявала золата. Ала Цупер заняла чацвертае месца. Беларускія фрыйсталісты выйграюць медалі шостую алімпіяду запар.

У лыжнай акрабатыцы медалі спачатку спаборнічалі жанчыны (15-16 лютага), а затым мужчыны (17-18 студзеня). Беларусь прадстаўлялі тры спартсменкі: алімпійская чэмпіёнка Сочы 38-гадовая Алу Цупер, другая прызёрка цяперашняга Кубка свету Ганну Гуськова і дэбютантка гульняў Аляксандру Раманоўскую.
15 лютага прайшлі адборачныя спаборніцтвы, на першым этапе, каб трапіць у фінал, трэба было апынуцца ў шасцёрцы з 25 выступоўцаў. У фінал адразу кваліфікавалася, заняўшы другую пазіцыю, Ганна Гуськова, а вось Цупер пачала няўдала, размясціўшыся на 15-ым месцы, але на другім этапе – тут у фінал трапляла 6 з 19 спартсменак – Ала выправілася і фінішавала першай. Каб трапіць у фінал, Раманоўскай не хапіла двух пазіцый.

Такім чынам, на фінале 16 лютага на старт выйшла дзве беларускі. На першым этапе трэба было трапіць у дзявятку лепшых тут доўга лідаравала Цупер, пакуль яе не абышла кітаянка Сю Ментао, якую тут жа абышла Гуськова. У выніку абедзве нашыя алімпійкі размясціліся ў тройцы.

У галоўным фінале Ала Цупер выконвала самыы складаны скачок, але ўпала, як і дзве канкурэнткі – амерыканка Олсен і аўстралійка Піл. Цупер на шостай для яе Алмпіядзе заняла чацвертае месца. А вось Гуськова выканала свой скачок фактычна ідэальна. Пасля беларускі выступалі дзве кітаянкі Фаньюй Кун і Сінь Жан, абыйсці нашую спарсменку яны не змаглі. Заўтра ў спаборніцтвы ўступаюць мужчыны, за выхад у фінал будуць змагацца Станіслаў Гладчанка, Максім Густік і Антон Кушнір.

Фотаздымак Mike Blake/ Forum

Глядзі таксама
Каментары