Ярмошына звярнулася ў СК з просьбай распачаць супраць Ціханоўскага новую крымінальную справу


На паседжанні ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што Сяргей Ціханоўскі падчас пікетаў нібыта публічна пагражаў ей забойствам і звярнулася наконт гэтага ў Следчы камітэт.

Ярмошына заявіла, што на пікетах Святланы Ціханоўскай парушаецца выбарчае заканадаўства і яны не з’яўляюцца мірнымі. Паводле старшыні ЦВК, на пікетах Ціханоўскага ў яе адрас гучаць пагрозы і абяццане «зайсці да яе ў госці».

«Што азначае прыстукнуць? Прыстукнуць – гэта сінонім забіць, знішчыць. Гэта пагроза!» – заявіла яна. Кіраўніца ЦВК параўнала метады Ціханоўскага з «метадамі браткоў з 90-х».

Ярмошына распавяла, што яна звярнулася ў СК з просьбай праверыць дзейнасць Ціханоўскага на наяўнасць складу злачынства, прадугледжанага арт. 191 Крымінальнага кодэксу (перашкода працы ЦВК).

«Я бачу пагрозы ў сувязі з выкананнем прафесійных абавязкаў», – завіла Ярмошына.

Старшыня ЦВК таксама заклікала прыхільнікаў Ціханоўскага адумацца і зразумець, што ягоныя акцыі не з’яўляюцца мірнымі.

ЦВК таксама разгледзеў скаргу Віктара Бабарыкі наконт парушэнняў на выбарчага заканадаўства з боку Аляксандра Лукашэнкі (у прыватнасці, гаворка там ішла пра тое, што людзей прымушаюць падпісвацца за дзейнага кіраўніка дзяржавы). Ярмошына назвала інфармацыю пра парушэнні «ўкідамі ў інтэрнэце». Кіраўніца ЦВК таксама сцвярджае, што яе нібыта шантажавалі, патрабуючы спачатку $12 000, а потым $25 0000, і пагражаючы распаўсюдзяць нейкую зняважлівую, фэйкавую інфармацыю. Скаргу Бабарыкі ЦВК у выніку адхіліў. Сябры Цэнтрвыбаркаму назвалі сведчанні пра парушэнні з боку ініцыятыўнай групы Лукашэнкі «відавочнымі плёткамі. «Гэта спланаваная кампанія па дыскрэдытацыі», – падкрэсліла Ярмошына. Яна заявіла пра «нізкі культурны ўзровень» апанентаў уладаў.

«Гэта самыя цяжкія прэзідэнцкія выбары», – дадала старшыня ЦВК.

Hавiны
У Бабруйску пікет па зборы подпісаў за Ціханоўскую. СТРЫМ
2020.06.03 11:13

КА belsat.eu

 

Стужка навінаў