«Мая дачка ў такім узросце, што не хочацца адрываць ад мяне. А я не магу сядзець удома», – кажа нашая карэспандэнтка Воля Чайчыц.
У працы з дзіцём у слінгу журналістка бачыць плюсы для сябе і для дачкі.
«Заўважыла, што людзі ахвотней са мной размаўляюць, запісвалі ідэолага раёну, ніхто не адмаўляе. На акцыях, пікетах, перасталі чапляцца міліцыянты, увогуле ігнаруюць мяне», – пракаментавала гэты здымак у «Фэйсбуку» Воля.
На думку нашай супрацоўніцы, яе дачка такім чынам знаёміцца са светам.
«Усё ёй цікава, ну і вакол яе шмат усяго адбываецца, змяняецца карцінка», – кажа Воля.
ДД, belsat.eu; фота: svaboda.org