Як на месцы сечы згадвалі герояў Аршанскай бітвы


Нягледзячы на тое, што свята перамогі пад Воршаю ўлады ігнаруюць, штогод на месца бітвы прыязджаюць людзі, каб ушанаваць памяць палеглых ды адсвяткаваць небывалую перамогу войска ВКЛ над маскоўцамі.

На месцы бітвы ўсталяваны драўляны крыж з надпісам «Героям Аршанскай перамогі».



Тут чытаюць малітвы і ўзгадваюць продкаў, якія адстаялі сваю зямлю.



Аршанская бітва, паводле маскоўцаў, мусіла завяршыцца хуткай і лёгкай перамогаю. Супраць 80 тысяча маскоўскіх ваяроў ВКЛ здолела выставіць толькі 30 тысяч ліцвінаў ды 4-тысячны польскі атрад.



Маскоўская навала заспела ліцвінаў знянацку. ВКЛ за некалькі гадоў страціла на ўсходзе каля траціны сваёй тэрыторыі. Вораг вёў наступ незвычайна вялікімі сіламі.

Камень з памятным знакам героям Аршанскай бітвы.



Найбуйнейшая бітва маскоўцаў з ВКЛ завяршылася разгромам маскавітаў. ВКЛ зугбіла ў бітве 4 тысячы забітымі, праціўнікі – у дзесяць разоў болей. У палон трапілі яшчэ чатыры тысячы маскоўцаў, у тым ліку ваяводы і «дзеці баярскія».

Як нашыя продкі выкарысталі сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі пасля бітвы? Глядзіце выпуск «Загадкі беларускай гісторыі», прысвечаны Бітве пад Воршаю.


Глядзіце ўсе фота з акцыі:


МЛ, belsat.eu

Фота Вячаслава Радзіміча

Стужка навінаў