Выраслі кошты на званкі са стацыянарных тэлефонаў


У Беларусі павялічваюцца тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання для фізічных асоб. Адпаведную пастанову № 15 ад 31 сакавіка 2016 года ад Міністэрства эканомікі апублікаваў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Так, месячная абаненцкая плата за тэлефон, уключаны ў асобную абаненцкую лінію і пераведзены на пагадзінны разлік, складзе Br 28,1 тыс. замест ранейшых Br 27 тыс.

Кожная поўная або няпоўная хвіліна злучэння будзе каштаваць Br 59 рублёў (раней – Br 57 рублёў). Міжгародні званок без дапамогі тэлефаніста абыдзецца ў Br 135 рублёў за хвіліну (раней – Br 130 рублёў).

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

МЯ, паводле naviny.by

Стужка навінаў