Дзейны прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда перамагае ў другім туры выбараў кіраўніка дзяржавы. Пра гэта сведчаць дадзеныя польскай Дзяржаўнай выбарчай камісіі, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Па выніках апрацавання 99,97% бюлетэняў, Дуда атрымлівае 51,21% галасоў выбарнікаў, а яго канкурэнта Рафал Тшаскоўскі 48,79%.
https://www.facebook.com/wyborcza/photos/a.125969573556/10158029774428557/?type=3&theater
Яўка на выбарах склала 68,12 %.
Пра перамогі Дуды таксама сведчылі дадзеныя экзіт-полаў. Паводле папярэдніх дадзеных дзейны прэзідэнты атрымаў 50,4 % выбарнікаў, а Тшаскоўскі – 49,6 %. Паводле новых дадзеных, атрыманых па выніках даследавання Ipsos, прэтэндэнты атрымалі 51 % і 49 % адпаведна.
У першым туры за Анджэя Дуду прагаласавалі 43,5 % палякаў, а Рафала Тшаскоўскага падтрымалі 30,46 %.
ІІ belsat.eu