«Вяртаюцца ў добрым гуморы». Стала вядома, якія расейскія войскі пакінулі Беларусь апошнімі


З Барысава з’ехалі апошнія расейскія аддзелы.

Апошні эшалон расейскага войска з асабовым складам і тэхнікай, якія бралі ўдзел у вучэннях «Захад», адправіўся да месца дыслакацыі «з адной з чыгуначных станцыяў Барысава», падае Мінабароны. Ведамства дадае, што вучэнні афіцыйна скончыліся.

«Манеўры лічацца скончанымі, калі апошняя адзінка тэхнікі стане ў парк вайсковай часткі», – гаворыцца на прысвечанай вучэнням старонцы exercise.mil.by.

Апошнімі Беларусь пакінулі падраздзяленні забеспячэння тылу.

«Тылавікі вяртаюцца дадому ў добрым гуморы – усім задачам супольных вучэнняў яны паспяхова далі рады», – падае міністэрства.

Некаторыя расейскія вайскоўцы пачалі пакідаць Беларусь адразу пасля выкання задачаў. Гэтак, танкі Кантэміраўскай дывізіі распачалі пагрузку 20 верасня, яшчэ да завяршэння вучэнняў.

Разам з тым, 25 верасня ў Беларусь прыбыў расейскі спецназ на адмысловыя вучэнні, якія працягнуцца да 8 кастрычніка. Колькасць расейскіх вайскоўцаў, што прыбылі ў Менск, не ўдакладняецца.

ДД

Стужка навінаў