Актывісты ініцыятывы «Пошуг» вывесілі ў Маладзечна антырасейскі банэр.
Сёлета «Пошуг» праславіўся ў інтэрнэце пасля публікацыі відэа, на якім актывісты гэтай арганізацыі здзіраюць надпіс «Я русский» з цішоткі невядомага хлопца.
На старонцы «Пошуг» у «Вконтакте» апублікаваны зварот актывістаў да беларусаў, якім прапануюць далучыцца да змагання з беззаконнем і грамадскай апатыяй.
[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]
Адзін з заснавальнікаў «Пошуг», які карыстаецца ў інтэрнэце псеўданімам Іван Дуб, акрэслівае ідэйны накірунак арганізацыі як этна-анархізм з экацэнтрычным ухілам (актывісты «Пошуг» веганы і вегетарыянцы).
ЮВ, belsat.eu