Валерый Цапкала напісаў адкрыты ліст 32 сусветным лідарам


Незарэгістраваны кандыдат у прэзідэнты Беларусі Валерый Цапкала напісаў адкрыты ліст прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам 32 краінаў, у тым ліку ЗША, Нямеччыны, Францыі, Вялікай Брытаніі, Польшчы і Украіны. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Дождь».

Расеі ў гэтым спісе няма.

У лісце Цапкала звяртае ўвагу, што ў Беларусі ўжо 26 гадоў кіруе адзін чалавек, які стварыў «аўтарытарны рэжым, дзе не выконваюцца асноўныя каштоўнасці дэмакратычнага грамадства: змяняльнасць улады, свабода слова і волевыяўлення, асноўныя свабоды чалавека». Цапкала адзначыў, што цяпер улады Беларусі «актыўна перашкаджаюць» правядзенню сумленных і свабодных выбараў прэзідэнта, а таксама аказваюць сілавы ціск «на ўсіх, хто жадае справядлівасці і празрыстасці выбарчага працэсу».

Ён звярнуўся да лідараў краінаў з просьбай падтрымаць правядзенне свабодных і сумленных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і звярнуць увагу грамадскасці на «антынародную палітыку», якую праводзіць беларускі рэжым.

Таксама Цапкала просіць аказаць садзейнічанне ў арганізацыі міжнароднага назірання за выбарамі і падлікам галасоў, забеспячэнні празрыстасці гэтага працэсу для грамадзянаў Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі гэтых 32 краінаў краіны.

«Нашыя народы месцамі абʼядноўвае культурна-гістарычную спадчыну і цесныя роднасныя сувязі. Мы аднолькава разумеем ідэі дэмакратыі і свабоды», – гаворыцца ў лісце.

Hавiны
Валерый Цапкала пакінуў Беларусь і вывез дзяцей
2020.07.24 13:59

 

Экс-кіраўнік ПВТ накіраваў гэты ліст лідарам ЗША, Канады, Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, Польшчы, Украіны, Арменіі, Балгарыі, Вугоршчыны, Грузіі, Італіі, Латвіі, Літвы ды іншых краінаў.

Hавiны
Валерый Цапкала: «Нашая задача – прыбраць гэтую ўладу»
2020.07.22 20:59

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў