Сёння ноччу на мяжы ў Берасці з цягніка міліцыя зняла Ўладзіміра Някляева, які вяртаўся з Варшавы ў Беларусь.
Пра затрыманне на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў Алесь Ліпай, дырэктар агенцтва БелаПАН.
Уладзімір Някляеў уваходзіць у склад Беларускага нацыянальнага кангрэсу, які ўзяў на сябе адказнасць за правядзенне Дня Волі 25 сакавіка ў Менску.
ВЧ