Улады дазволілі прафсаюзу РЭП правесці акцыю пратэсту 1 траўня


Менгарвыканкам задаволіў заяўку прафсаюзу РЭП аб правядзенні мітынгу 1 траўня ў Кіеўскім скверы з 14 да 16 гадзінаў. Пра гэта belsat.eu распавёў Генадзь Фядыніч.

Прафсаюзы ў сваёй заяўцы прапанавалі тры магчымых месца правядзення акцыі – пляцоўка каля Опернага тэатру, сквер Янкі Купалы і Кіеўскі сквер. «Улады ў выніку выбралі Кіеўскі сквер – відавочна, гэта для іх прасцей, бо гэтую пляцоўку і раней дазвалялі», – кажа Фядыніч.

Паводле заяўцы, у акцыі прымуць удзел да 2 тысяч чалавек.

Як распавёў Фядыніч, лозунг падчас мітынгу будуць пераважна сацыяльныя, але «будзе хапаць усяго» – то бок тэматычнага абмежавання няма.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары