Убачыў вірусы? У Беларусі адмянілі Калядны хакейны турнір, у якім традыцыйна перамагаў Лукашэнка


Лукашэнка падчас хакейнага турніру.
Фота: president.gov.by

Калядны міжнародны турнір на прыз Аляксандра Лукашэнкі ў 2021 годзе не адбудзецца. Пра гэта паведамілі ў Федэрацыі хакею Беларусі.

Афіцыйная прычына скасавання турніру – пандэмія каронавіруса.

«Улічваючы ўзрост удзельнікаў Каляднага турніру, немагчымасць правядзення трэніровачных збораў каманд у большасці краін-удзельніц і рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па зніжэнні рызык распаўсюду вірусных інфекцыяў, было прынятае рашэнне аб яго адмене», – гаворыцца ў заяве.

Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Аляксандра Лукашэнкі штогод праходзіў у Менску з 2005 года. Каманда кіраўніка Беларусі выйгравала яго 13 разоў: у 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017, 2018, 2019 і 2020 гадах. Расейцы займалі першае месца тройчы – у 2007, 2011 і 2015 гадах.

Размова
Чаму Лукашэнка прыкарміў менавіта хакеістаў?
2020.10.20 22:20

У сакавіку Аляксандр Лукашэнка скептычна паставіўся да пандэміі каронавіруса, заявіўшы, што на хакейных пляцоўках няма вірусаў.

«Тут няма вірусаў ніякіх! Вось ты [карэспандэнтка. – рэд. Belsat.eu]ж не заўважыла, што яны лётаюць? Я таксама не бачу», – сказаў ён.

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

МГ belsat.eu

Стужка навінаў