У жанчыны з Жыткавічаў адмянілі каронавірус


У жыхаркі Жыткавічаў на Гомельшчыне, у якой раней быў пацверджаны каронавірус, скасавалі такі дыягназ. Пра гэта паведамляе «Новае Палессе».

Як адзначыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскай вобласці Міхаіл Змушко, стан жанчыны стабільны, пасля заканчэння курсу стацыянарнага лячэння яе выпішуць. Таксама запланаваная выпіска асобаў 1-га кантакту.

Паводле чыноўніка атрыманы адмоўны вынік на COVID – 19 і ў дзяўчыны, якая прыбыла з Лондану.

Абноўлена
Каронавірус выявілі ў жыхаркі Жыткавічаў. Яна не была за мяжой
2020.03.23 14:42

Пра тое, што ў Жыткавічах у жанчыны 1961 году нараджэння, якая не была за мяжой, выявілі каронавірус, паведаміла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан. Вірус у яе знайшлі 22 сакавіка. Пры гэтым жанчыне спатрэбілася інтэнсіўная медычная дапамога, яе даставілі ў Гомель.

Сваякоў жанчыны, а таксама ўсіх, хто кантактаваў з ёй – а гэта 42 чалавекі, у тым ліку працаўнікоў Жыткавіцкага шпіталю, ізалявалі на каранцін у шпіталях Гомля і Жыткавічаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў