У Віцебску пакажуць паштовыя маркі пра Кім Ір Сена, Кім Чэн Іра і Кім Чэн Ына


15 студзеня ў Віцебску адкрыецца выставы «Паштовыя маркі Краіны чучхэ». Пра гэта паведамляе Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання ў Instagram.

На выставе будзе прадстаўленая разнастайнасць марак, выпушчаных у КНДР за апошнія 50 гадоў. Шмат з іх прысвечаныя заснавальніку КНДР Кім Ір Сену ды ягоным нашчадкам і пераемнікам Кім Чэн Іру і Кім Чэн Ыну.

Hавiны
Кім Чэн Ын паабяцаў паказаць усім новую стратэгічную зброю КНДР
2020.01.01 12:30

На марках ёсць таксама і гарадскія пейзажы, вядомыя людзі, транспарт, алімпійскія віды спорту, асваенне космасу, флора і фаўна.

Маркі Краіны з’яўляюцца філатэлістычнай рэдкасцю.

Выстава будзе працаваць па 27 студзеня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў