Раніцаю 8 верасня ў кватэру рэдактаркі адзелу навінаў TUT.BY Галіны Уласік прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, падае TUT.BY.
Паводле супрацоўнікаў міліцыі, яны маюць санкцыю на вобшук, заведзеная крымінальная справа.
У 9:55 дачку Галіны Уласік Валерыю забралі ў Маскоўскі РУУС Менску, яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, паводле артыкулу 23.34 КоАП.
Як стала вядома TUT.BY у сілавікоў няма прэтэнзіяў да Галіны Уласік. Пытанні ёсць толькі да Валерыі Уласік, якая раніцаю была затрыманая. Яе падазраюць у датычнасці да крымінальнай справы аб масавых беспарадках.
У выніку вобшуку супрацоўнікі міліцыі забралі старыя тэлефоны, якія знайшлі ў доме, флэш карты і 2 ноутбука.
Следчы камітэт сітуацыю не каментуе.