У Маскве невядомы 27 лістапада атакаваў даследчыка з каманды «Conflict Intelligence Team» (CIT) Руслана Леўева. Пра гэта ён паведаміў у Facebook.
Вступил в зелёное братство) Шёл утром по дворам домой, постепенно со мной поравнялся какой-то чувак, дальше провал…
Opublikowany przez Ruslana Leviev Środa, 27 listopada 2019
«Ішоў раніцай па дварах дамоў, паступова са мной параўняўся нейкі хлопец, далей правал памяці і наступнае, што ўжо памятаю – як заходжу дадому ўжо ўвесь у зялёнцы і з гудзеннем галавы. Карацей атрымаў ударыў у сківіцу, а тое, што на ілбе ля скроні – гэта хутчэй за ўсё пры падзенні стукнуўся. Ніякіх ні вокрыкаў, ні размоваў, ні пытанняў, здаецца, не было», – адзначыў Леўеў.
На яго думку, прычынай нападу магло стаць інтэрв’ю з удзелам людзей, якія, паводле Леўева, планавалі напасці на яго летам.
Руслан Леўеў у межах «Conflict Intelligence Team» расследуе катастрофу малайзійскага «Боінга», які збілі над Данбасам летам 2014 года. Менавіта СІТ знайшла фотаздымкі, якія паказалі, што «Бук», з якога быў збіты самалёт, належаў расейскім вайскоўцам.
МГ belsat.eu