У Расеі пяцярых крымскіх татараў прысудзілі да вялікіх турэмных тэрмінаў у «справе «Хізб ут-Тахрыру»


Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд у расейскім Растове-на-Доне прызнаў вінаватымі фігурантаў сімферопальскай «справы Хізб ут-Тахрыр» у арганізацыі або ўдзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і пакараў пазбаўленнем волі ў калоніі строгага рэжыму. Пра гэта паведамляе «Крым.Реалии».

Вайсковая калегія прысудзіла Тэймура Абдулаева да 17 гадоў турмы, Узеіра Абдулаева – да 13 гадоў, Рустэма Ісмаілава – да 14 гадоў, Айдера Саледынава і Эміля Джемаденава – да 12 гадоў.

Hавiны
«Расея баіцца моцных». Тры гісторыі палітзняволеных крымскіх татараў
2018.09.13 15:49

Напярэдадні фігуранты першага сімферопальскага «справы Хізб ут-Тахрыр» выступілі з апошнім словам у судзе і падзякавалі ўсім, хто аказваў ім падтрыманне з моманту арышту ў кастрычніку 2016 года.

LIVE. Ростов-на-Дону. Вынесение приговора по «делу Хизб ут-Тахрир». Симферопольская первая группа 19.06.2019

Opublikowany przez Крымская солидарность Wtorek, 18 czerwca 2019

Прадстаўнікі міжнароднай ісламскай палітычнай арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр» называюць сваёй місіяй аб’яднанне ўсіх мусульманскіх краінаў у ісламскім халіфаце, але яны адхіляюць тэрарыстычныя метады дасягнення гэтага і кажуць, што іх несправядліва пераследуюць у Расеі і ў акупаваным ёю ў 2014 годзе Крыме. Абаронцы арыштаваных і асуджаных па «справе Хізб ут-Тахрыр» крымчанаў лічаць іх пераслед матываваным па рэлігійнай прыкмеце. Адвакаты адзначаюць, што пераследуюцца па гэтай справе расейскімі праваахоўнымі органамі – пераважна крымскія татары, а таксама ўкраінцы, рускія, таджыкі, азербайджанцы і крымчане іншага этнічнага паходжання, якія вызнаюць іслам.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў