У нядзелю за ўдзел у акцыях пратэсту былі затрыманыя 774 чалавекі


Паводле прэс-службы МУС у нядзелю за ўдзел у акцыях пратэсту былі затрыманыя 774 чалавекі па ўсёй краіне. У Менску міліцыянты затрымалі больш за 500 дэманстрантаў.

Да разгляду справаў у судзе ў месцы ўтрымання затрыманых дастаўленыя 544 чалавекі, падае МУС.

Спіс затрыманых паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна» глядзіце па спасылцы.

Паводле сілавых структураў у Маршы герояў у Менску ўзялі ўдзел 15 тысяч чалавек. Згодна з ацэнкамі медыяў, колькасць удзельнікаў Маршу ў сталіцы дасягала 200 тысяч.

Абноўлена
Сёння пройдуць суды над белсатаўцамі
2020.09.14 11:17

belsat.eu

Стужка навінаў