У Новалукомлі дзецям выдалі рэшту савецкімі і расейскімі капейкамі


Такімі манетамі выдалі рэшту ў Новалукомлі

На Віцебшчыне прадаўцы выдалі рэшту грашыма, якія хадзілі ў часы СССР, а таксама замежнымі манетамі.

Ахвярай падману стала сямʼя з Баранавічаў, якая на мінулых выходных адпачывала ў Новалукомлі. Дзецям далі грошы на марозіва і прысмакі, а калі тыя вярнуліся з рэштай, высветлілася, што яны прынеслі нейкія дзіўныя манеты.

Побач з новымі, дэнамінаванымі грашыма, прадаўцы выдалі дзецям 15 капеек 1988 года вытворчасці і 10 расейскіх капеек.

«Дзецям па 10 гадоў, і яны яшчэ не зусім разбіраюцца ў новых грошах. Добра, што нам спачатку паказалі, бо маглі ж пайсці і разлічыцца імі ў іншым месцы», – распавёў жыхар Баранавічаў Мікалай.

Прысмакі набываліся ў розных месцах – кіёсках і крамах, таму дарослыя вырашылі не шукаць, дзе падманулі дзяцей.

Дэнамінацыя пачалася ў Беларусі з 1 ліпеня 2016 года. У зварот увайшлі 7 наміналаў банкнотаў і 8 наміналаў манетаў.

Як выглядаюць новыя беларускія манеты

НМ, belsat.eu, паводле «Intex-Press», фотаздымкі «Intex-Press» і афіцыйны сайт Нацбанку

Стужка навінаў