У Менску затрымалі давераную асобу Ціханоўскай

Грамадскі актывіст Валянцін Троцкі быў затрыманы ў Менску позна ўвечары 2 жніўня.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Краіна для жыцця».

На выездзе з парку Грэкавай у сталічным мікрараёне Серабранка Троцкага спынілі сілавікі на мікрааўтобусе. У які пастарунак яго павезлі і ў чым вінавацяць – пакуль невядома. Раней ён ужо адбываў содні адміністратыўнага арышту за сваю дзейнасць.

Валянцін Троцкі – актывіст «Народнай Грамады», падчас сёлетняй выбарчай кампаніі стаў даверанай асобай кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

КА belsat.eu

Hавiны